Фота Corriere della Sera

Колькасць заражэнняў новым тыпам каранавіруса ў свеце дасягнула 105 586, каранавірус закрануў ужо 101 краіну, паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Вірус за апошнія суткі зафіксаваны ў Албаніі, Балгарыі, Коста-Рыцы, Малдове, Французскай Гвіяне, на Мальце, Мальдывах, Фарэрскіх выспах і на французскім карыбскім востраве Марцініка.

За межамі Кітая за апошнія 24 гадзіны былі зафіксаваныя 3 610 новых выпадкаў заражэння, 71 чалавек памёр.

У Кітаі 80 735 заражаных, але там эпідэмія пайшла на спад.

На другім месцы Паўднёвая Карэя — 7 382, на трэцяе месца выйшла Італія, там 7 375 заразіліся. Прычым у Італіі колькасць хворых расце вялікімі тэмпамі.

У Іране — 6 566 хворых. Далей ідуць Францыя і Нямеччына — па 1 209, 1 040 адпаведна.

У Іспаніі 673 хворых, у ЗША — 554, прычым у Злучаных Штатах колькасць таксама моцна павялічваецца, а губернатар Нью-Ёрка анансаваў надзвычайную сітуацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру