Францыя для барацьбы з распаўсюдам каранавіруса забараніла ўсе мерапрыемствы з колькасцю ўдзельнікаў больш за 1000. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя краіны Аліўе Веран, піша Parisien.
Міністр адзначыў, што ўлада выдасць спіс падзей, якія можна лічыць «карыснымі для нацыянальнага жыцця» і якія дазволяць праводзіць.
Не выключана, што пройдзе ў сераду без гледачоў матч Лігі чэмпіёнаў ПСЖ — «Барусія».
Таксама для барацьбы з эпідэміяй урад хоча выклікаць на працу дактароў, якія ўжо знаходзяцца на пенсіі, а таксама студэнтаў-медыкаў.
Да 9 сакавіка колькасць хворых COVID-19 у Францыі склала 1126 чалавек, памерлі 19 пацыентаў.





