Эканамічная сістэма Беларусі павінна быць нацэлена на безумоўнае забеспячэнне інтарэсаў людзей. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка вырашыў абмеркаваць з членамі ўрада і іншымі ўдзельнікамі нарады пакет праектаў нарматыўных актаў. Паводле яго слоў, дакументы закранаюць шырокі спектр пытанняў і праймаюць важныя сферы жыцця грамадства. «Таму да іх падпісання з'явілася неабходнасць удакладніць, ці дастаткова абгрунтаваныя гэтыя прапановы? Ці патрэбныя яны наогул? Ці ёсць ва ўсіх зацікаўленых ўзгодненасць у іх далейшай рэалізацыі? Ці пралічылі распрацоўшчыкі ўсе наступствы?» — запытаў кіраўнік дзяржавы.

У першую чаргу Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанні, нявырашанасць якіх людзі ў першую чаргу адчуваюць на сабе. «Гэта тычыцца гарантый правоў работнікаў на фінансава незаможных прадпрыемствах. Пытанне, што называецца, з барадой. Ніякіх кампрамісаў, вядома, быць не можа, і ўся эканамічная сістэма краіны павінна быць нацэлена на безумоўнае забеспячэнне інтарэсаў людзей. Ніякага папулізму тут няма», — заявіў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру