Эпідэмія COVID-19 (захворвання, выкліканага каранавірусам новага тыпу) захаваецца ў краінах сьвету прынамсі да чэрвеня гэтага года. Такі прагноз у панядзелак даў кіраўнік спецыяльнай камісіі па барацьбе з эпідэміяй Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Чжун Наньшань, піша ТАСС.

«Што датычыцца развіцця эпідэміі ў краінах свету, то яна будзе доўжыцца прынамсі да чэрвеня», — прыводзіць яго заяву, зробленую на канферэнцыі эпідэміёлагаў Кітая, газета «Жэньмінь жыбао». «У будучыні ключавыя аспекты мер эпідэміялагічнага кантролю ў дачыненні да выкліканай каранавірусам новага тыпу пнеўманіі будуць перанакіраваныя ад прадухілення вывазу (з КНР) да спынення прывазных выпадкаў», — дадаў Чжун Наньшань.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0