Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам новага тыпу ў Нямеччыне вырасла за суткі на 265 і дасягнула 1112. Пра гэта паведаміў у панядзелак навукова-даследчы Інстытут імя Роберта Коха (RKI) у сваёй штодзённай зводцы, піша ТАСС.

Больш за ўсё захварэлых — 484 — у заходняй федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. У Баварыі 256 інфікаваных, у Бадэн — Вюртэмберг — 199. Выпадкі зафіксаваныя ў 15 землях з 16. Як заявілі ў RKI, рызыка заражэння застаецца ўмеранай. Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя ФРГ Енс Шпан раней казаў, што пік распаўсюджвання захворвання ў краіне яшчэ не пройдзены. Таксама ён заяўляў, што ў 80% выпадкаў хвароба ў пацыентаў працякае ў лёгкай форме або наогул без сімптомаў.

Напярэдадні Шпан рэкамендаваў адмяніць усе масавыя мерапрыемствы колькасцю больш за 1 тыс. чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру