4 сакавіка аператыўнікі крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа затрымалі падазраванага ў здзяйсненні разбойных нападаў на банкаўскія ўстановы ў Гомельскім раёне, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.
Нагадаем, 10 студзеня хлопец пад пагрозай прадмета, падобнага на пісталет, завалодаў вялікай сумай грошай у аддзяленні банка ў пасёлку Бальшавік.
Праз два месяцы была здзейсненая спроба завалодаць грашыма ў аддзяленні банка ў аграгарадку Бабовічы. Дзякуючы смеласці і вытрымцы банкаўскага работніка, забраць грошы другі раз зламысніку не ўдалося.
Для раскрыцця дадзеных злачынстваў была створана аператыўная група, у якую ўвайшлі самыя дасведчаныя сышчыкі. У выніку карпатлівай працы асоба падазраванага ўстаноўлена, ён затрыманы.
Ім аказаўся 25-гадовы гамяльчанін. Жанаты, раней не судзімы, вучыцца на завочным аддзяленні адной з ВНУ.





