Здарэнне адбылося 8 сакавіка каля 21:35, паведамляе «Рэгіянальная газета».

38-гадовы мужчына за рулём аўтамабіля «Пратон» ля Астраўца не ўлічыў дыстанцыю і сутыкнуўся з «Фальксвагенам», які рухаўся ў спадарожным напрамку.

У кіроўцы «Пратона» не было правоў і ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Траўмы атрымаў пасажыр малайзійскага аўто. Мужчыну з пераломам рукі і іншымі траўмамі шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0