Канцэрн «Белнафтахім» ацэньвае сітуацыю з цэнамі на рынку нафты для прыняцця далейшых рашэнняў аб закупках, паведаміў БелТА прэс-сакратар «Белнафтахіма» Аляксандр Цішчанка.

«Сітуацыя на нафтавым рынку ў панядзелак змянілася. Але мы гэтыя акалічнасці не фарсіруем, а вывучаем. Ключавой стане рэакцыя асноўных гульцоў. Саудаўская Аравія гатова зніжаць цэны, астатнія гульцы нафтавага рынку таксама могуць зрэагаваць. Зыходзячы з гэтага можна будзе ўжо вызначацца (па закупках нафты)», — сказаў Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, магчымасці для куплі нафты для беларускіх НПЗ цяпер ёсць, але трэба ўлічыць рэакцыю гульцоў нафтавага рынку і супаставіць розныя прапановы.

Як паведамлялася, сусветныя цэны на нафту рэзка знізіліся пасля таго, як краіны АПЕК+ па выніках перамоў у Вене не змаглі дамовіцца аб дадатковым скарачэнні здабычы нафты ва ўмовах падзення попыту з-за каранавіруса.

Цэны на нафту абрынуліся да 31 даляра: на 30%

Даляр падскочыў адразу на 11 капеек да 2,35 беларускага, а еўра ўжо 2,67

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0