Місія Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусь, якая планавалася з 19 па 30 сакавіка, пераносіцца, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве МВФ у Мінску.

«Планаваная місія МВФ пераносіцца на больш позні тэрмін. Гэта звязана з тым, што ў штаб-кватэры ў Вашынгтоне прынята рашэнне абмежаваць камандзіроўкі супрацоўнікаў фонду з-за сітуацыі з каранавірусам у свеце», — паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ.

Як паведамлялася, місія МВФ па Артыкуле IV у Беларусі планавалася з 19 па 30 сакавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна