Аляксандру Лукашэнку ўнеслі на разгляд праект указа аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў. Гэта пытанне разглядаецца на нарадзе кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Саўміна, піша БелТА.

На думку кіраўніка дзяржавы, развіццё электратранспарту ў краіне не атрымлівае належнага імпульсу. А нявызначанасць з цаной на нафту і адпаведна на паліва даказвае, што электратранспарт мае каласальны патэнцыял, адзначыў ён. «Гэта не проста даніна модзе або імкненне не адстаць ад перадавых краін, хоць і гэта так. Гэта надзённая неабходнасць ужо сёння», — заявіў ён.

Многія дзяржавы ўжо развіваюць гэты перспектыўны напрамак. «Краіны, такія як мы, экспартна арыентаваныя, якія не маюць пад зямлёй велізарных запасаў, даўно зарыентаваліся на электратранспарт. А нам і сам бог наканаваў.

Мы заўтра-паслязаўтра ўводзім два блокі атамнай электрастанцыі, — сказаў ён. — Мы можам больш вырабіць электраэнергіі. Дык чаму мы не робім сёння, з запасам па часе, крэн да электратранспарту, да большага спажывання электраэнергіі? Гэта замена вуглевадародам».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нават на асабістым прыкладзе ўжо дэманстраваў магчымасці электрамабіля. «Не для таго, каб паказацца ў аўтамабілі ці паказаць новы аўтамабіль.

Не, я падштурхоўваў вас і ўсё грамадства да таго, што на гэта трэба арыентавацца», — растлумачыў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў пра даручэнне Нацыянальнай акадэміі навук па стварэнні айчыннага электрамабіля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру