Каб не дапусціць распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, па ўсёй краіне ўвялі часовае абмежаванне на планавыя шпіталізацыі ў стацыянар. Гэта не тычыцца пацыентаў анкалагічнага профілю і тых, хто мае патрэбу ў высокатэхналагічных аператыўных умяшаннях. Экстранная дапамога, як і належыць, аказваецца неадкладна і ў поўным аб'ёме. Раней паведамлялася, што такія абмежаванні ўвялі 2 сакавіка ў Мінску і 29 лютага ў шпіталях Брэсцкай вобласці, піша Tut.by.

— На штодзённым кантролі Міністэрства аховы здароўя знаходзіцца захворванне на ВРВІ. У параўнанні з мінулым годам захворванні ніжэй, але мы разумеем, што ўваходзім у штогадовы ўздым ВРВІ. У сувязі з гэтым прыняты шэраг арганізацыйных мер, якія накіраваны на абмежаванне доступу наведванняў у медыцынскія ўстановы, перапрафіляванне ложкавага фонду пад ВРВІ і пнеўманіі. Плюс на пастаянным кантролі знаходзіцца запас лекавых сродкаў, расходных матэрыялаў і сродкаў індывідуальнай абароны, па розных пазіцыях запас лекавых сродкаў у нас ад чатырох да 11 месяцаў. У нас прыпынена планавае ўмяшанне, сёння выконваюцца толькі экстранныя і неадкладныя хірургічныя ўмяшанні, як і падчас працы ў любы ўздым ВРВІ, — расказала падчас прэс-канферэнцыі ў Міністэрстве аховы здароўя Алена Богдан, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ведамства.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік яшчэ раз падкрэсліў, што такія меры прымаюць кожны год падчас уздыму ВРВІ, каб гэты перыяд прайсці з найменшымі ўскладненнямі для пацыентаў.

Таксама Алена Богдан распавяла, што падрыхтавана інструкцыя, якой зацверджаны клінічны пратакол па дыягностыцы і лячэнні каранавіруснай інфекцыі. У пятніцу яго разаслалі ва ўсе ўстановы аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?