У адпаведнасці з распараджэннем міністра абароны 9 сакавіка ва Узброеных Сілах пачаўся другі этап комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войскаў пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба генерал-маёра Аляксандра Вальфовіча, паведамляе Мінабароны.

У вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці прыводзяцца шэраг вайсковых частак і падраздзяленняў Узброеных Сіл.

У ходзе праверкі будзе ажыццяўляцца комплекс мабілізацыйных мерапрыемстваў, у выніку якога больш за тысячу вайскоўцаў прызавуць з запасу.

Мэта — праверка здольнасці вайсковых часцей выканаць задачы па прызначэнні ў дынамічнай абстаноўцы днём і ноччу, а таксама ўдасканаленне тактычнай вывучкі войскаў.

Акрамя таго, будзе ажыццяўляцца праверка стану ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку той, якая знаходзіцца на захоўванні.

У праверцы будзе задзейнічана каля шасці тысяч вайскоўцаў і больш за дзвесце адзінак тэхнікі.

Асноўная ўвага будзе нададзена пытанням арганізацыі ўзаемадзеяння, кіравання і ўсебаковага забеспячэння войскаў.

Праверка завершыцца правядзеннем комплекснага тактычнага вучэння, падчас якога будзе дадзена ацэнка здольнасці войскаў выканаць пастаўленыя задачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0