Улады Ірана вызвалілі каля 70 тыс. зняволеных з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруса. Пра гэта ў панядзелак заявіў старшыня Вярхоўнага суда Эбрахім Раісі, піша ТАСС.
«Зняволеныя вызваляюцца такім чынам, каб не ствараць пагрозу бяспецы ў грамадстве», — цытуе яго агенцтва Tasnim. Пры гэтым Раісі падзякаваў судовым уладам краіны «за вызваленне каля 70 тысяч зняволеных».
Паводле яго слоў, «каб справіцца з каранавірусам, неабходныя рашучасць і адзінства нацыі».
4 сакавіка прадстаўнік Вярхоўнага суда Ірана Галям Хасейн Ісмаілі заявіў, што іранскія ўлады прынялі рашэнне часова адпусціць 54 тыс. зняволеных на фоне распаўсюду каранавіруса ў краіне.





