Нацыянальны банк Беларусі не мае намеру адмаўляцца ад рэалізацыі курсавой палітыкі ў рэжыме плаваючага курсу ў сувязі з негатыўнымі знешнеэканамічнымі кан'юктурнымі фактарамі, заявілі TUT.BY ў Нацбанку.

— Курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які склаўся па выніках сённяшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, адлюстроўвае рынкавую сітуацыю з улікам рэзкага падзення сусветных цэнаў на нафту. У гэтых умовах менавіта гнуткі плаваючы курс дазваляе адэкватна рэагаваць на кан'юнктурныя шокі і пры гэтым не дапускаць дыспрапорцый у суадносінах попыту на замежную валюту і яе прапановы на ўнутраным валютным рынку.

Нацыянальны банк па-ранейшаму не ўстанаўлівае якіх-небудзь мэтаў па ўзроўні курса беларускага рубля ці тэмпах яго змянення.

Разам з тым, мы лічым, што па меры паслаблення знешніх негатыўных фактараў адбудзецца змена дынамікі курсу беларускага рубля да сусветных валют.

Даляр падскочыў адразу на 11 капеек да 2,35 рубля, а еўра ўжо 2,67 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0