Пра гэта паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.
«Пяць новых для Беларусі пастаўшчыкоў адправяць у Беларусь у сакавіку каля 200 тысяч тон нафты. Гэта акрамя «Сафмара», у якога ў сакавіку 300 тысяч тон», — сказаў Аляксандр Цішчанка.
Ён удакладніў, што пастаўкі ідуць па цане без прэміі, як і дамагаўся беларускі бок.
Што да магчымых паставак ад невялікіх расійскіх кампаній у красавіку, то, па словах прэс-сакратара, па гэтым пытанні яшчэ чакае работа з улікам сітуацыі на сусветным нафтавым рынку.





