ПСЖ згуляе хатні матч Лігі чэмпіёнаў супраць дортмундскай «Барусіі» пры пустых трыбунах з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце парыжскай каманды, піша РБК.
Гульня ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў паміж ПСЖ і «Барусіяй» адбудзецца на стадыёне «Парк дэ Прэнс» 11 сакавіка. Рашэнне аб правядзенні матчу пры пустых трыбунах было прынята прэфектурай паліцыі Парыжа.
«Нягледзячы на гэтыя ўмовы, клуб мае намер правесці матч на максімальна высокім узроўні. Інфармацыя ўладальнікам сезонных абанементаў і заўзятарам, што паспелі купіць квіткі на гульню, будзе прадастаўлена пазней», — гаворыцца ў заяве.





