Здарэнне адбылося ў панядзелак у 14:35, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
48-гадовы кіроўца «Мэрсэдэса» пры руху заднім ходам каля дома №1 па вуліцы Нававіленскай здзейсніў наезд на 63-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу на пешаходным пераходзе.
Жанчына дастаўлена ў медыцынскую ўстанову.





