Здарэнне адбылося каля 5:20 на вуліцы Несцерава, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

38-гадовы кіроўца на машыне «Рэно» («Яндэкс.Таксі») рухаўся па вуліцы Несцерава з боку Ангарскай, на скрыжаванні вуліц Алтайская-Несцерава не саступіў дарогу «Міцубісі», якая рухалася па вуліцы Алтайскай з боку вуліцы Солтыса. Адбылося сутыкненне. Ад удару «Рэно» перакулілася на дах.

У выніку ДТЗ кіроўца «Рэно» атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0