У міліцыю звярнуўся 29-гадовы кандуктар тралейбуснага парка. Ён распавёў, што яго ў тралейбусе збіў нейкі мужчына, паведамляе абласная міліцыя.

Міліцыя хутка высветліла, што да інцыдэнту датычны 17-гадовы навучэнец аднаго іх прафесійных ліцэяў горада, прычым ужо судзімы і на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Хлопец быў у транспарце ў п'яным стане. Калі кандуктар у ветлівай форме прапанаваў аплаціць праезд, малады чалавек павёў сябе агрэсіўна, адмаўляючыся плаціць. Тады кандуктар накіраваўся да кіроўцы, каб запатрабаваць прыпынку тралейбуса і высадзіць хлопца, але не паспеў — той ззаду ўдарыў яго па галаве.

Пасля гэтага кандуктар адразу ж набраў нумар «102» — ссаджвалі пасажыра ўжо праваахоўнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0