Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апублікаваў зварот святароў з прычыны распаўсюду ў свеце каранавіруса, паведамляе catholic.by.

«Свет ахапіла эпідэмія каранавіруса. Заразная і небяспечная хвароба праяўляецца ва ўсё большай колькасці краін свету, у тым ліку і ў Беларусі. Лекары і санітарныя службы робяць усё магчымае, каб яе прадухіліць і як мага хутчэй вылечыць захварэлых. Пры гэтым яны нават рызыкуюць сваім жыццём. (…) іх ахвярныя высілкі неабходна падмацаваць малітвай», — гаворыцца ў звароце мітрапаліта.

«У сувязі з гэтым звяртаюся да святароў і вернікаў з заклікам на кожнай святой Імшы падчас малітвы вернікаў маліцца ў інтэнцыі абароны нашага народа ад гэтай небяспечнай заразнай хваробы, а таксама ў інтэнцыі ўсіх захварэлых, лекараў і супрацоўнікаў службы аховы здароўя», — заклікае Тадэвуш Кандрусевіч. 

Арцыбіскуп Кандрусевіч заклікаў вернікаў захоўваць спакой, выконваць распараджэнні душпастыраў, прадпісанні лекараў і асабліва дбаць пра захаванне адпаведных санітарных нормаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0