У Італіі колькасць смяротных выпадкаў ад ускладненняў, выкліканых COVID-19, павялічылася да 631, паведамляе італьянскае інфармацыйнае агенцтва ANSA.

За апошнія 24 гадзіны ў краіне ад каранавіруснай інфекцыі памерлі 168 чалавек, зарэгістравана 529 новых выпадкаў заражэння.

Агульная колькасць заражаных на гэты момант узрасла да 8 514. А агулам, уключаючы смяротныя выпадкі, у Італіі за ўвесь час было зарэгістравана 10 149 выпадкаў COVID-19.

45% памерлых былі ва ўзросце 80-89 гадоў, 32% — ва ўзросце 70-79 гадоў, 14% — ва ўзросце старэйшыя за 90 гадоў, 8% — ва ўзросце 60 гадоў і 2% — ва ўзросце ад 50 да 59 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0