Славенія плануе закрыць для грамадзян мяжу з Італіяй, паведамляе Reuters.

Прэм'ер-міністр Славеніі Мар'ян Шарэц заявіў, што рашэнне ўступіць у сілу, калі будуць створаны неабходныя «тэхнічныя і адміністрацыйныя ўмовы».

«Мы не будзем закрываць мяжу для грузавых перавозак, паколькі гэта прывядзе да дадатковага эканамічнага ўрону», — гаворыцца ў заяве ўрада Славеніі.

Акрамя таго, у Славеніі забаранілі закрытыя мерапрыемствы з удзелам больш за 100 чалавек, а ўсе буйныя спартыўныя спаборніцтвы будуць праводзіцца без гледачоў. На сёння ў краіне пацверджана 34 выпадкі заражэння каранавірусам.

Раней пропуск людзей з Італіі спыніла Аўстрыя, а Іспанія спыніла авіязлучэнне з Італіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0