11 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі дажджы, паведамляе Белгідрамет. У ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні парывісты, на заходняй палове краіны моцны, парывісты. Максімальная тэмпература паветра +6…+12°C.

Сёння ў Мінску: часам дождж (верагоднасць ападкаў больш за 90%). Вецер паўднёва-заходні, заходні, моцны, парывісты. Тэмпература паветра раніцай +3…+5°C, днём +6…+8°C, вечарам +5…+6°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0