Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

На таргах у Мінску 12 сакавіка даляр вырас на тры капейкі (+0,0333, ці 1,43%) да 2,3474.

Еўра сёння расце на 0,0257 (0,98%) да 2,6471.

Расійскі рубель апускаецца на 7 капеек да 3,1656 за 100 адзінак.

Нагадаем, што ў панядзелак на фоне гіганцкага падзення цэнаў на нафту і адпаведнага падзення расійскага рубля, даляр у Мінску вырас на 11 капеек да 2,3518, а еўра на 15,5 капеек да 2,6750. Расійскі рубель упаў да 3,1628 беларускага за 100 адзінак.

У аўторак і сераду на фоне росту цэн на нафту даляр знізіўся да 2,3141, а еўра да 2,6214.

Сёння цэны на нафту зноў пайшлі ўніз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0