Аляксандру Лукашэнку ўнеслі на разгляд праект указа аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў.

Указ аб падтрымцы развіцця электратранспарту ў Беларусі змяшчае наступныя асноўныя пункты, паведамляе тэлеграм-канал Пул першага:

— вызваленне ад выплаты пошліны на допуск электрамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху;

— стаўка ПДВ пры ўвозе электрамабіля — нуль працэнтаў;

— вызваліць ад ПДВ зарадныя станцыі;

— зямельныя ўчасткі для будаўніцтва зарадных комплексаў — у арэнду бясплатна;

— плата за паркоўку электрамабіляў у абсталяваных месцах — не спаганяецца да 2026 г.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?