У Міністэрстве аховы здароўя лічаць немэтазгодным уводзіць каранцін у навучальных установах, паведамілі на брыфінгу 13 сакавіка прадстаўнікі ведамства, піша Tut.by.

— Дзеці ў большасці сваёй не хварэюць на каранавірус, а калі і хварэюць, то пераносяць хваробу бессімптомна. На сёння прымаць меры па каранціне немэтазгодна, таму зараз мы такія меры прымаць не будзем, — растлумачыла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0