Janek Rubes

Janek Rubes

Пасля нядзельнай апоўначы, 16 сакавіка, людзі не змогуць выехаць за мяжу з Чэхіі. Гэтак 13 сакавіка вырашыў чэшскі ўрад у рамках захадаў барацьбы з распаўсюдам каранавіруса COVID-19, піша «Радыё Свабода».

Чэшскі ўрад таксама забараніў замежнікам ездзіць у Чэхію, за выняткам тых, хто мае дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Чэхіі.

Улады таксама вырашылі закрыць рынкі і забаранілі наведваць зняволеных у турмах. Распаўсюд каранавіруса будзе разглядацца як крымінальнае злачынства.

Раней у краіне на месяц абвясцілі надзвычайнае становішча.

Колькасць выпадкаў заражэння вірусам COVID-19 у Чэхіі — 117.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0