У Беларусі плануецца павялічыць колькасць участковых інспектараў міліцыі ў сельскай мясцовасці за кошт скарачэння колькасці супрацоўнікаў крымінальнага вышуку. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Юрый Караеў, паведамляе «Мінск-навіны».
Фота Надзеі Бужан
Міністр таксама распавёў пра тэндэнцыю скарачэння колькасці заяў і паведамленняў аб злачынствах, што паступаюць у органы ўнутраных спраў.
У кантэксце пераходу ад «палачнай» да бальнай сістэмы ацэнкі дзейнасці міліцыі кіраўнік МУС адзначыў, што статыстыка павінна быць для працы, а не праца для статыстыкі.
— Мы працуем для народа, а не для статыстыкі, — сказаў ён.