Аляксандр Лукашэнка даў некалькі парадаў, як засцерагчыся ад заражэння каранавірусам. Кадры з яго выступам паказалі ў эфіры СТБ.

«Часцей мыйце рукі, своечасова снедайце, абедайце і вячэрайце. Я чалавек непітушчы, але ў апошні час жартам кажу, што гарэлкай трэба не толькі рукі мыць, але і, напэўна, у дзень 40-50 грам у пераліку на чысты спірт, выводзіць гэты вірус. Але не на працы. Я жадаю вам поспехаў, здароўя, не хварэйце. Сёння схадзіце ў саўну сухую. Калі два-тры разы на тыдзень, таксама карысна. Кітайцы нам падказалі, што гэты вірус пры +60°С не вытрымлівае», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка заўважыў, што трэба не панікаваць, а проста працаваць і прывёў у прыклад вёску.

— Прыемна глядзець па тэлевізары: людзі на трактары працуюць, ніхто не кажа пра вірусы. Там трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0