Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел заклікаў з разуменнем паставіцца да рэкамендаваных прафілактычных мер, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання ў Беларусі вірусных захворванняў, піша Sobor.by.

«Заклікаю кожнага праваслаўнага хрысціяніна паказваць вобраз выканання запаведзі Хрыста пра любоў да бліжняга, адказна выконваючы рэкамендаваныя Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь санітарна-гігіенічныя і супрацьэпідэміялагічныя прадпісанні, накіраваныя на зніжэнне захворвання і прадухіленне далейшага распаўсюджвання віруснай інфекцыі», — гаворыцца ў цыркулярным лісце.

Ва ўсіх храмах, манастырах і месцах агульнага сходу вернікаў рэкамендавана:

  • абразы і святыні праціраць антысептычнымі альбо спіртазмяшчальнымі рэчывамі пасля кожнага цалавання. На перыяд эпідэміі магчыма нават устрымацца ад цалавання святынь, замяніўшы яго паклонам;
  • ужываць аднаразовыя шкляначкі для запівання пасля прычасці або нават абмежавацца з'ядзеннем антыдора або святой прасфоры без запівання. Пры гэтым аднаразовы посуд трэба збіраць і ўтылізаваць адразу пасля багаслужбы;
  • рэгулярна рабіць вільготную ўборку ў месцах збору людзей і парафіяльных грамадскіх санітарных пакояў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0