Урад часова забараніў вываз з Беларусі некаторых медыцынскіх тавараў.

У пераліку тавараў, у дачыненні да якіх уводзіцца часовая забарона, аднаразовыя камбінезоны і касцюмы хімабароны, рэспіратары, хірургічныя халаты, маскі, бахілы, бінты, вата, марля, розныя віды медыцынскіх пальчатак.

Забарона вывазу таксама тычыцца камплектаў адзення для медыкаў, дыхальнага абсталявання і некаторых іншых тавараў.

Гэтыя тавары забаронена вывозіць з Беларусі незалежна ад краіны іх паходжання.

Пры гэтым забарона не распаўсюджваецца на вываз тавараў па рашэнні ўрада для аказання гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам, пры вывазе фізічнымі асобамі для асабістага карыстання.

Абмежаванні дзейнічаюць да 1 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0