Банк ВТБ адмяняе сутачныя ліміты па картках для валютна-абменных аперацый. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі ў прэс-службе банка.

«Лімітаў і абмежаванняў няма. Усе могуць спакойна карыстацца карткамі», — пракаментавала ў прэс-службе банка.

Нагадаем, што раней ВТБ папярэджваў, што з 19 сакавіка ўводзіць сутачны ліміт у 100 еўра на валютна-абменныя аперацыі ў наступных выпадках:

— на расходныя аперацыі ў замежнай валюце па картках, эмітаваных банкам у беларускіх рублях;

— на прыходныя аперацыі ў беларускіх рублях па картках, эмітаваных банкам у замежнай валюце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0