Фота Інгі Шкелер

Фота Інгі Шкелер

Літва падоўжыла дзеянне гуманітарнага калідора, па якім транзітам можна вярнуцца дадому, да 00.00 23 сакавіка. Хто можа ім скарыстацца і ці патрэбныя для гэтага спецыфічныя дакументы, TUT.BY растлумачылі ў пасольстве Літвы ў Беларусі.

16 сакавіка Літва закрыла межы для ўезду замежнікаў. Пры гэтым тыя, хто цяпер знаходзіцца ў краіне, могуць выехаць з яе ў любы момант да зняцця абмежаванняў.

Скарыстацца гуманітарным калідорам і праехаць праз Літву транзітам могуць грамадзяне любых краін, у тым ліку — Беларусі. Галоўная ўмова — ехаць дадому. Пры гэтым дакументы, якія б пацвярджалі факт транзіту, не патрабуюцца.

Каб вярнуцца ў Беларусь транзітам праз Літву, можна выкарыстоўваць любы від транспарту: самалёт, калі ён ляціць з той краіны, дзе зараз знаходзіцца беларус, ці паром, калі ён плыве, або аўтобус, калі ён едзе, тлумачаць у літоўскай амбасадзе.

Перасекчы літоўска-беларускую мяжу можна пешшу. Для гэтага да 00.00 23 сакавіка адкрыты тры пункты пропуску: Мядзінінкай — Каменны Лог, Райгардас — Прывалка і Шальчынінкай — Беняконі. Праходзіць праз мяжу, адзначаюць у пасольстве, неабходна цэнтралізавана. Для гэтага трэба звярнуцца ў пасольства Беларусі ў Літве. Яно збірае даныя аб сваіх грамадзянах, якія хочуць вярнуцца дадому, і арганізоўвае транспарт.

Скарыстацца гуманітарным калідорам могуць і тыя замежнікі, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі. Для гэтага ім неабходна толькі паказаць дакументы, якія даказваюць, што іх пастаяннае месца жыхарства знаходзіцца ў тых краінах, куды яны ідуць.

Нагадаем, што на гэты момант усе краіны — суседзі Беларусі закрылі межы. Літва забараніла ўезд замежным грамадзянам з 0.00 16 сакавіка. Але да 23 сакавіка замежнікі могуць перасякаць краіну транзітам, каб вярнуцца дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?