Міністэрства аховы здароўя прапрацоўвае пытанне дастаўкі лекаў з аптэк на дом. Пра гэта паведаміў сёння журналістам кіраўнік ведамства Уладзімір Каранік, піша БелТА.

«Калі ёсць электронны рэцэпт, не трэба папяровага носьбіта. Гэта значыць пенсіянер можа патэлефанаваць у паліклініку, і доктар выпіша электронны рэцэпт. Безрэцэптурныя прэпараты можна будзе замовіць па тэлефоне альбо па інтэрнэце з дастаўкай на дом. Мы прапрацоўваем гэтую сістэму», — распавёў Уладзімір Каранік.

Пакуль гаворка ідзе пра аптэкі, якія маюць стацыянарную сетку, у прыватнасці, дыстрыб'ютары «Фармацыя». Магчыма, да гэтай сістэмы змогуць далучыцца і іншыя буйныя сеткі.

Раней з'явілася інфармацыя, што аптэчныя сеткі ADEL і «Добрыя лекi» запусцілі магчымасць анлайн-замовы лекаў з дастаўкай у бліжэйшую да пакупніка аптэку. Анлайн-браніраванне запрацавала амаль ва ўсіх гарадах краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0