Брытанія стала адной з апошніх на еўрапейскім кантыненце, хто адпраўляе дзяцей на вакацыі. Школы там закрыюцца з пятніцы.

Адначасова па распараджэнні прэм'ера Борыса Джонсана спыніць працу большасць станцый метро.

У Лондане закрываюць 40 станцый метро, ​​колькасць аўтобусаў скароцяць

Яшчэ раней школы зачынілі Італія, Іспанія, Францыя, Бельгія, Данія, Нямеччына — апошняя ва ўсіх раёнах, дзе зафіксаваныя выпадкі каранавіруса. Прэвентыўна, на раннім этапе развіцця пандэміі, пакінулі дзяцей дома Польшча, Украіна, Літва, Латвія, Славаччына, Чэхія, Румынія, Балгарыя і Сербія. Даўжэй вагаліся Нідэрланды і Брытанія.

Прамаруджванне Джонсана стала аб'ектам крытыкі ў краіне.

Медыкі спадзяюцца, што школьны каранцін здольны хоць трохі запаволіць распаўсюд заразы.

Па стане на 18 сакавіка ў Брытаніі было выяўлена больш за 2600 выпадкаў каранавіруса, 105 чалавек памерлі.

Чытайце таксама: Мінскі хлопец, які падчапіў «карону», вядзе тэлеграм-канал проста з інфекцыёнкі

Дагэтуль школы застаюцца адкрытыя ў Швецыі і Беларусі. Шведскі ўрад цяпер разглядае магчымасць закрыцця ўстаноў сярэдняй і дашкольнай адукацыі, узважвае спосабы апекі над дзецьмі бацькоў, занятых у асобных ключавых сектарах, такіх, як медыцына.

У Беларусі пасля крытыкі з боку грамадскасці Аляксандр Лукашэнка дазволіў дзецям не хадзіць у школу па жаданні бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?