Расійская нафта Urals з пастаўкай у Паўночна-Заходнюю Еўропу патаннела 18 сакавіка на $5,25 — да $18,64 за бараль. Гэта мінімальны паказчык з 2002 года, паведамляе Argus Media.

Кошт Urals няўхільна зніжаецца на фоне рашэння Saudi Aramco рэзка паменшыць кантрактныя цэны на красавіцкія партыі.

Удзельнікі рынку не выключаюць далейшага зніжэння цэн на нафту на фоне скарачэння нафтаперапрацоўкі з-за зніжэння попыту ў сувязі з каранавірусам. Заканчэнне здзелкі АПЕК+ пагоршыць сітуацыю і павялічыць прапанову на рынку, мяркуюць трэйдары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0