У інфекцыйнай бальніцы ўкраінскага Івана-Франкоўска памерла 56-гадовая жанчына. Аналізы памерлай адправілі ў Кіеў, каб праверыць, ці не было ў жанчыны каранавіруса. 19 сакавіка стала вядома, што па выніках аналізаў у жанчыны быў каранавірус, паведамляе мясцовае выданне Галка. Гэта трэцяя смерць чалавека з COVID-19.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Вядома, што муж жанчыны нядаўна вярнуўся з-за мяжы.

Пацыентка паступіла ў бальніцу ў цяжкім стане. Доўгі час яна займалася самалячэннем і занадта позна звярнулася да дактароў. Жанчына памерла праз суткі пасля шпіталізацыі, яшчэ да атрымання вынікаў тэсту на COVID-19.

Усяго ва Украіне зафіксаваны 21 выпадак COVID-19.

Удакладнена: Раней украінскія СМІ памылкова паведамілі, што гэта чацвёртая смерць ад COVID-19 у краіне. Насамрэч, гэта трэці выпадак. Прыносім свае прабачэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0