Іспанія застаецца другім пасля Італіі агменем пандэміі каранавіруса.

За апошнія 24 гадзіны там памёр 171 чалавек. Агульная колькасць ахвяр перавысіла тысячу чалавек. Аднак яна амаль не ўзрасла проці ўчорашняга дня (167), і гэты факт ужо абнадзейвае.

Прыкладна палова хворых знаходзіцца ў шпіталях, з іх амаль 1000 — у рэанімацыі.

Каб даць рады хвалі эпідэміі, улады Іспаніі паслалі на дапамогу медыкам студэнтаў апошняга года медфакультэтаў і медвучэльняў краіны.

У Іспаніі ўведзены рэжым строгага каранціну, межы закрытыя для неабавязковых паездак. За выкананнем каранціннага рэжыму сочаць сілы правапарадку. У дапамогу паліцыі на вуліцы гарадоў выйшлі армейцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?