Прадпрыемства «Элема» спыняе вытворчасць з 23 сакавіка па 4 красавіка. Прычыны — неспрыяльная санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка ў свеце, абмежаванне руху праз межы суседніх краін, часовае зніжэнне пакупніцкай актыўнасці.

Інфармацыю пра двухтыднёвы прастой «Нашай Ніве» пацвердзіў намеснік дырэктара «Элемы» Генадзь Журневіч. У найбліжэйшыя два тыдні прыпыняецца ўся вытворчасць. Такія меры прынялі, каб забяспечыць фінансавую стабільнасць прадпрыемства і абараніць здароўе работнікаў.

«Падчас прастою работнікі будуць атрымліваць заробкі, усё згодна з заканадаўствам», — пракаментаваў намеснік дырэктара.

Памер заробку падчас вымушанага адпачынку — дзве траціны ад акладу.

Ці ёсць верагоднасць, што прастой працягнуць і пасля 4 красавіка?

«Пакуль невядома, будзем глядзець па сітуацыі», — адказаў Генадзь Журневіч.

Ён дадаў, што фірмовыя крамы «Элемы» працуюць у звычайным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?