Аплату праезду пры дапамозе сістэмы распазнавання твараў неабходна ўвесці ў метро Мінска ў тэставым рэжыме ў найбліжэйшыя месяцы. Пра гэта распавёў віцэ-мэр сталіцы Аляксандр Дараховіч, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-навіны».

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

— З банкам, які рэалізуе праект, ужо праведзена папярэдняя праца, прайшлі перамовы, дасягнута паразуменне па гэтым пытанні. Спачатку сістэма запрацуе на адным з турнікетаў, тэставаць яе будуць самі работнікі банка. Толькі пасля таго як яна стане працаваць бездакорна, прапануем скарыстацца новай функцыяй пасажырам, — удакладніў Дараховіч.

Сутнасць тэхналогіі такая: партрэт пасажыра прывязваецца да яго банкаўскай карткі. Калі чалавек праходзіць праз турнікет, яго твар аўтаматычна фіксуецца камерай, распазнаецца з дапамогай адмысловай сістэмы па 120 кропках. У выніку з банкаўскай карты спісваецца кошт паездкі і турнікет адчыняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0