Глядзіце, як выглядаюць графікі колькасці заражэнняў і смерцяў ад каранавіруса ў свеце за дзень па стане на канец 20 сакавіка.

Графік колькасці выяўленых выпадкаў. Калі колькасць пачне змяншацца, можна будзе сказаць, што эпідэмія ідзе на спад.

Колькасць выяўленых заражэнняў за дзень (20 сакавіка — 30 665):

Усплёск 12-13 лютага тлумачыцца тым, што ў гэтыя дні Кітай улічыў недаўлічаныя раней выпадкі пнеўманій.

Улічыце, што на пэўным этапе пры недахопе магчымасцей сістэмы аховы здароўя, як цяпер у Італіі і Швецыі, дзяржавы могуць перастаць улічваць усе выпадкі, сканцэнтраваўшыся на тых, якія нясуць пагрозу для жыцця. Тады эвалюцыю эпідэміі пачне лепш адлюстроўваць графік колькасці смяротных выпадкаў за дзень.

Колькасць смярцей за дзень: 19 сакавіка памерлі 1356 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?