У Магілёўскім раёне падчас узгарання сухой расліннасці загінуў пенсіянер, паведамляе МНС.
Паведамленне пра здарэнне на ўчастку прыватнага дома ў вёсцы Старое Пашкава паступіла ратавальнікам вечарам 20 сакавіка. У выніку пажару загінуў 70-гадовы пенсіянер.
Прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця.





