Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі абвясціў аб увядзенні рэжыму эпідэміі ў краіне з-за распаўсюджвання каранавіруса, паведамляе «Польскае Радыё».
Па словах польскага прэм'ера, гэта рашэнне дае ўладам новыя магчымасці для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса ў краіне, аднак пры гэтым яно цягне за сабой пэўныя абавязацельствы.
«Мы таксама ўкараняем механізмы, якія дазваляюць адсочваць, ці сапраўды чалавек знаходзіцца дома па адрасе», — паведаміў прэм'ер-міністр падчас прэс-канферэнцыі ў пятніцу 20 сакавіка.
Тым, хто парушае каранцін, будзе пагражаць штраф у памеры 30 тысяч злотых (каля 18 тысяч беларускіх рублёў).
Акрамя таго, у Польшчы прыпыняюцца заняткі ва ўсіх навучальных установах да Вялікадня.





