У Кіеве з нядзелі, 22 сакавіка, будуць спыненыя ўсе пасажырскія перавозкі з-за эпідэміі каранавіруса, паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.
«Кіеў спыняе пасажырскія перавозкі, акрамя работнікаў экстраных службаў, аптэк і харчовых магазінаў. З нядзелі», — напісаў Авакаў у Facebook.
Раней Авакаў выступіў за тэрміновае ўвядзенне ў краіне жорсткага «татальнага» каранціну ў сувязі з пандэміяй COVID-19 у свеце.





