У Італіі колькасць смяротных выпадкаў ад ускладненняў, выкліканых COVID-19, павялічылася да 4 825. За апошнія суткі загінулі 793 чалавекі.
Зарэгістравалі 6 557 новых выпадкаў заражэння.
Агульная колькасць заражаных на гэты момант узрасла да 42 681. А агулам, уключаючы смяротныя выпадкі, у Італіі за ўвесь час зарэгістравалі 53 578 выпадкаў COVID-19.
Вось так выглядае графік агульнай колькасці смерцяў ад COVID-19 у Італіі.
А вось так выглядае графік па штодзённай колькасці смерцяў ад COVID-19 у Італіі.





