Папа рымскі Францыск заклікаў усіх хрысціян свету сумесна памаліцца за заканчэнне пандэміі каранавіруса. З такой ініцыятывай кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы выступіў у традыцыйным нядзельным звароце да вернікаў «Ангелус», які ў трэці раз запар з-за каранціну перадаваўся анлайн і ў тэлеэфіры, перадае ТАСС.

«У гэтыя дні выпрабавання, калі ўсё чалавецтва сутыкнулася з пагрозай пандэміі, хачу прапанаваць усім хрысціянам уз'яднацца ў звароце да нябёсаў. Запрашаю ўсіх кіраўнікоў цэркваў, усіх хрысціянскіх супольнасцяў, хрысціян усіх канфесій заклікаць да Усявышняга, памаліўшыся адначасова. Запрашаю прамовіць «Ойча наш» 25 сакавіка апоўдні», — сказаў Францішак.

У Італіі з моманту пачатку пандэміі каранавірусам заразіліся больш за 53,5 тысяч чалавек, памерлі ад выкліканага інфекцыяй захворвання і яго наступстваў амаль 5 тысяч чалавек. На ўсёй тэрыторыі краіны з 10 сакавіка дзейнічае строгі каранцін і забарона на перамяшчэнне насельніцтва без важкай прычыны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру