Гэты канфлікт здарыўся ў канцы лютага. Адміністратарка батутнага цэнтра HeroPark Аксана Беждугова, якая прыехала з Расіі, не зразумела слова «шкарпэткі», а пасля нагаварыла брыдкасцяў пра беларускую мову. Пакупнік Сяргей Кедышка склаў на яе заяву ў міліцыю.

Сяргей Кедышка і Аксана Беждугова

Сяргей Кедышка і Аксана Беждугова

Чытайце. Канфлікт у батутным цэнтры: адміністратарка не зразумела слова «шкарпэткі» і нагаварыла абы-што пра беларускую мову

У выніку адрэагавала адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска. З расіянкай правялі тлумачальную гутарку аб важнасці выкарыстання абедзвюх дзяржаўных моў у нашай краіне.

«Кіраўніцтву батутнага цэнтра ўказана на недапушчальнасць падобных сітуацый, таксама прапанавана правесці курсы вывучання беларускай мовы для супрацоўнікаў цэнтра»,

— піша ў адказе кіраўнік справамі раёна Аляксей Ванкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?