Ангела Меркель на каранціне: у доктара, які тры дні таму рабіў ёй прышчэпку, выявілі каранавірус.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар нямецкай канцлеркі.

Пра неабходнасць каранціну кіраўніцы Нямеччыны паведамілі адразу пасля таго, як яна абвесціла пра ўвядзенне драконаўскіх захадаў дзеля спынення пандэміі. Жыхарам Нямеччыны забаронена збірацца групамі больш за два чалавекі, зачыняюцца ўсе аб'екты грамадскага харчавання.

У Германіі выяўлена амаль 25 тысяч носьбітаў віруса, 92 чалавекі памерлі. Краіна праводзіць адну з самых шырокіх кампаній дыягностыкі віруса ў свеце. Дзякуючы гэтаму, смяротнасць ад яго ў ФРГ пакуль адна з найніжэйшых.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру