Першыя добрыя надзеі дала статыстыка за нядзелю ў Італіі. Колькасць смерцяў зменшылася з 793 учора да 651 сёння. Колькасць выяўленых заражэнняў вырасла на 5560, учора гэтая лічба складала 6557, таксама спад.
За сітуацыяй у Італіі пільна сочаць у іншых краінах, бо краіна на Апенінах ператварылася ў свайго роду выпрабавальны палігон барацьбы з заразай.
У нядзелю таксама выздаравела рэкордная колькасць 7024 пацыенты — проці 6072 у суботу, паведаміла грамадзянская абарона краіны.
У нядзелю прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Конці абвесціў пра спыненне працы прадпрыемстваў, акрамя жыццёва неабходных, прынамсі да 3 красавіка. Раней такі крок ажыццяўляў Кітай.
Улады краіны спадзяюцца, што такі крок дапаможа спыніць распаўсюд каранавіруса, эпіцэнтрам новай успышкі якога стала Італія.
Застануцца працаваць прадуктовыя крамы, аптэкі, банкі, а таксама тыя заводы і фабрыкі, якія ўключаныя ў ланцужкі вытворчасці жыццёва важных тавараў (харчовая, фармацэўтычная ды іншыя падобныя галіны).
Лічба ахвяр каранавіруса ў Італіі перавысіла 5400.





