Перспектывы развіцця ваенных кантактаў з ЗША абмеркавалі сёння ў Міністэрстве абароны Беларусі, паведамляе БелТА.
У Мінабароны адбылася пратакольная сустрэча з амерыканскім бокам. Міністр абароны генерал-маёр Віктар Хрэнін сустракаўся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур.
Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама абмеркавалі перспектывы развіцця ваенных кантактаў.